Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Remove ads

Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД.

Хуткія факты Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін, Саветнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ...
Remove ads

Біяграфія

Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.

У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.

Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Remove ads

Чарнамырдзін і Беларусь

Удзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБ[8].

Зноскі

1. у некаторых афіцыйных дакументах таго перыяду пасада Чарнамырдзіна пазначана як Старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі (напрыклад, у пастанове З'езду народных дэпутатаў РФ ад 14 снежня 1992 № 4088-I; ва Указе Прэзідэнта РФ ад 4 лютага 1993 № 180)
2. 2 кастрычніка 1993 года ўказам в. а. Прэзідэнта РФ А. Руцкога № 31 В. Чарнамырдзін быў вызвалены ад пасады старшыні Савета Міністраў — Урада РФ. Аднак, Чарнамырдзін не падпарадкаваўся гэтаму ўказу, працягнуўшы выконваць свае абавязкі.
3. Wiktor Stepanowitsch Tschernomyrdin // Brockhaus Enzyklopädie

4. Wiktor S. Tschernomyrdin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Former Russian PM Chernomyrdin dies aged 72RIA Novosti, 2010.

6. Deutsche Nationalbibliothek Record #119178230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

7. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads