Віктар Фішэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Фі́шэр (дацк.: Viktor Fischer; нар. 9 чэрвеня 1994, Орхус, Данія) — дацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі. Віктар ёсць унукам дацкага футбаліста Поўля Педэрсана. Фішэр аддаваў перавагу выкарыстанню левай нагі ў якасці асноўнай[3]. Падчас выступаў у складзе амстэрдамскага «Аякса» лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў свету, але яго кар’еры ўсцяж перашкаджалі траўмы. У выніку, заўчасна скончыў кар’еру праз пашкоджанні ў веку 29 гадоў[4][5].
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Пагуляўшы ў юнацкіх камандах «Орхуса» і «Міт’юлана» ў роднай Даніі, Віктар Фішэр далучыўся да моладзевай каманды «Аяксу». Там ён гуляў за юнацкую каманду, падпісаўшы затым 3-гадовы кантракт, які звязаў яго з клубам да 30 чэрвеня 2014 года. Хутка прагрэсуючы, ігрок прыцягнуў увагу функцыянераў з «Чэлсі», «Інтэра» і «Манчэстэр Сіці».
Дэбют Фішэра ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 20 кастрычніка 2012 года, калі ён выйшаў на замену на 84-й хвіліне матчу з «Хераклесам», які завяршыўся з лікам 3:3[6]. У хуткім часе Віктар стаў асноўным іграком амстэрдамскага клуба.
Міжнародная
Фішэр дэбютаваў за зборную Даніі 14 лістапада 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі, выйшаўшы на замену замест Мікаэля Крон-Дэлі на 66 хвіліне.
Remove ads
Дасягненні
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Капенгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads