Вікторыя (пік, Беліз)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікторыя (пік, Беліз)
Remove ads

Пік Вікторыя (англ.: Victoria Peak) — вяршыня, размешчаная ў Белізе, другі найвышэйшы пункт краіны пасля Дойлс-Дэлайт. Размешчана на ўсходзе гор Мая.

Хуткія факты Вікторыя, Найвышэйшы пункт ...
Remove ads

Геаграфія

Пік Вікторыя мае вышыню 1122 м размешчаны ў гарах Мая. Гэта другая па вышыні гара ў Белізе, якая толькі крыху саступае вяршыні Дойлс-Дэлайт, размешчанай за 57 км на паўднёвы захад ад піка Вікторыі. Пік Вікторыя размешчаны ў запаведніку басейна Коск у раёне Стэн-Крык. З’яўляецца месцапражываннем для многіх відаў флоры і фауны.

Гісторыя

Доўгі час пік Вікторыя лічыўся самай высокай гарой у Белізе з вышынёй 1120 м. Аднак пасля вымярэнняў вяршыні Дойлс-Дэлайт, яе вышыня аказалася 1124 м, большай, чым давалі раннія вымярэнні. Першыя даследаванні піка Вікторыі адбыліся ў час брытанскіх экспедыцый 1888 і 1889 гадоў. Але даследчыкі фактычна вымералі найбліжэйшы пік, які яны памылкова пазначылі як пік Вікторыя. Некалькі экспедыцый рушылі следам у 1927—1928 гадах. Назва «Пік Вікторыя» была дадзена ў гонар каралевы Вікторыі як найвышэйшай вяршыні ў хрыбце Кокскам. 2 мая 1998 года пік Вікторыя быў аб’яўлены помнікам прыроды і дададзены ў спіс ахоўных тэрыторый у Белізе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads