Вікісховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вікісховішча

Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.

Хуткія факты WikiCommons ВікіСховішча, URL ...
WikiCommons
ВікіСховішча
англ.: Wikimedia Commons
Thumb
Thumb
URL commons.wikimedia.org
Камерцыйны Не
Тып сайта Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Размяшчэнне сервера Маямі, Фларыда
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Вэйлз
Пачатак працы 7 верасня 2004
Рэйтынг Alexa 300[1]
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».

Ліцэнзаванне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, — вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).

Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.

Статыстыка і правілы

Вікісховішча змяшчае (станам на сярэдзіну красавіка 2016 года) болей за 31 мільён файлаў[2] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.

Супраца

Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.

Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:

  • красавік 2005 — нямецкі сайт Directmedia перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
  • верасень 2006 — пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі — Picswiss;
  • вясна 2007 — Pearson Scott Foresman; • снежань 2008 — Федэральны архіў Германіі падаў 80 тысяч выяў;
  • сакавік 2009 — бібліятэка выяў Deutsche Fotothek перадала 250 тысяч прац;
  • кастрычнік 2009 — Tropenmuseum перадаў 35 тысяч выяў па тэматыцы Інданэзіі;
  • чэрвень 2011 — расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» пачало падаваць частку сваіх архіўных выяў на ўмовах ліцэнзавання Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Адна з першых выяў была загружана на Вікісховішча асабіста прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым[3];
  • ліпень 2011 — Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША вылучыла болей 100 тысяч гістарычных фотаздымкаў і дакументаў са сваіх архіваў.

Устаўка файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі

Для ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Галерэя конкурса «Выява года»

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q230051'></a>
  2. Статистика на Викискладе

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.