Віленская зямля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віленская зямля
Remove ads

Віленская зямля — адміністрацыйная адзінка Польскай Рэспублікі ў 1922—1926 гадах са сталіцай у Вільні.

Хуткія факты Віленская зямля, Краіна ...

Віленская зямля — тэрыторыя былой Сярэдняй Літвы і часткі былой польска-літоўскай нейтральнай паласы[1], якая складалася з Вільні і Віленскага, Ашмянскага, Свянцянскага, Троцкага і Браслаўскага паветаў[2] і, паводле акта ад 6 красавіка 1922 года, уключана ў склад Польшчы 13 красавіка 1922 года. Тады ў склад Віленскай зямлі былі ўключаны Дзізненскі, Дунілавіцкі і Вілейскі паветы з суседняга Навагрудскага ваяводства[3].

Thumb
     Абшары далучаныя да Польшчы як Віленская зямля пасля ліквідацыі Сярэдняй Літвы.      Абшары Навагрудскага ваяводства далучаныя да Віленскай зямлі.

У 1923—1924 гадах Віленскі і Троцкі паветы аб’яднаны ў Віленска-Троцкі павет[4]. 1 студзеня 1926 года Дунілавіцкі павет пераўтвораны ў Пастаўскі[5].

Віленская зямля была апошнім абшарам Польскай Рэспублікі, які атрымаў статус ваяводства. Адбылося гэта 20 студзеня 1926 года, калі паводле акта ад 22 снежня 1925 года зямля ператворана ў Віленскае ваяводства[6].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads