Віленская унія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленская унія (лац.: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкавання») — дагавор, заключаны 18 (28) лістапада 1561 года ў Вільні паміж Жыгімонтам II, вялікім князем літоўскім і каралём польскім, і Готхардам Кетлерам, ландмайстрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. У адпаведнасці з гэтым дакументам, на частцы земляў Лівонскага ордэна ўтваралася свецкая дзяржава — Герцагства Курляндскае і Семігальскае на чале з Готхардам Кетлерам у якасці герцага, а астатняя частка адыходзіла Вялікаму Княству Літоўскаму.

Remove ads
Апісанне
Pacta Subiectionis
Арыгінал напісаны лацінай. Зберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Германія). Адразу пасля ўкладання дагавор быў перакладзены на нямецкую мову, разышоўся вялікаю колькасцю копій.
Умовы дагавора:
- Секулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфедэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэна і дзяржаў-біскупстваў.
- Стварэнне на секулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Заходняй Дзвіне:
- а. Лівонскае герцагства з Рыгай на поўнач ад Заходняй Дзвіны;
- б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны.
- Готхард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Семігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі і пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
- Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага і станавіліся ленамі Жыгімонта II Аўгуста.
- Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт II Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
- а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбургскага веравызнання[1].
- б. пацверджанне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнанне за сваякамі абодвух палоў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
- в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].
Privilegium Sigismundi Augusti
Remove ads
Вынікі
Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.
Зноскі
- Pacta Subiectionis // LVVA, Collection 640, Inventory 4, File 239.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads