Вількавішкаўская дыяцэзія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вількавішкаўская дыяцэзія (літ.: Vilkaviškio vyskupija) — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Вількавішкі (Мар’ямпольскі павет). Уваходзіць у склад Ковенскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Vilkaviskensis». Кафедральным саборам Вількавішкаўскай дыяцэзіі з’яўляецца сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Remove ads
Гісторыя
4 красавіка 1926 года Рымскі Папа Пій XI выпусціў булу «Lituanorum gente», якой заснаваў Вількавішкаўскую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Ломжынскай дыяцэзіі і Ковенскай архідыяцэзіі.
У наш час біскупскую кафедру Вількавішкаў займае Рымантас Нарвіла.
Дэканаты
Вількавішкаўская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:
- Алітускі дэканат (літ.: Alytaus dekanatas);
- Аляксотаскі дэканат (літ.: Aleksoto dekanatas);
- Вілкавішкіскі дэканат (літ.: Vilkaviškio dekanatas);
- Лаздзійскі дэканат (літ.: Lazdijų dekanatas);
- Марыямпальскі дэканат (літ.: Marijampolės dekanatas);
- Прыенайскі дэканат (літ.: Prienų dekanatas);
- Шакейскі дэканат (літ.: Šakių dekanatas).
Літаратура
- Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993.
- Butautas — Kudirka R. Sūduvos dvasininkai: Žinynas, I—II d. 700 kunigų biografijos. — V. 2010.
- Булла Lituanorum gente, AAS 18 (1926), стр. 121 (лац.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads