Вільгельм Мюлер (паэт)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм Мюлер (паэт)
Remove ads

Вільгельм Мюлер (ням.: Wilhelm Müller; 7 кастрычніка 1794, Дэсау — 30 верасня 1827, Дэсау) — нямецкі паэт-рамантык, вядомы перш за ўсё як аўтар слоў да вакальных цыклаў Франца Шуберта.

Хуткія факты Вільгельм Мюлер, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Яго сачыненні: «Rom, Römer und Römerinnen» (1820), «Gedichte aus den hinterlassenen Papieren eines reisenden Waldhornisten» (1827; 4 выд. пад загл. «Gedichte», 1858; зноў выдадзены яго сынам у 1868), «Lieder der Griechen» (1844); пераклады — «Neugriechische Volkslieder» і «Lyrische Reisen und epigrammatische Spaziergänge».

Яго вершы адрозніваюцца жыццярадаснасцю, свежасцю ўражанняў, пластычнасцю малюнкаў і меладычнасцю мовы. Выбраныя вершы Мюлера пераклаў на беларускую мову Васіль Сяргеевіч Сёмуха і Уладзімір Антонавіч Папковіч.

Многія яго песні зрабіліся народнымі; музыка Шуберта («Müllerlieder» і «Winterreise» — вакальныя цыклы «Выдатная млынарыха» і «Зімовы шлях») зрабіла іх яшчэ больш папулярнымі. У «Homerische Vorschule» (2 выд., 1836) Мюлер прымыкае да ідэй Фрыдрыха Аўгуста Вольфа. «Vermischte Schriften» Мюлера выдадзены ў 1830 г.

У 1827 г. разам з Г. Хаселем быў прызначаны рэдактарам трэцяй серыі Усеагульнай энцыклапедыі навукі і мастацтва (Энцыклапедыі Эрша і Грубера), але памёр у тым жа годзе, паспеўшы прыняць удзел толькі ў выпуску першых двух тамоў.

Бацька знакамітага лінгвіста Макса Мюлера.

Remove ads

Зноскі

1. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.

2. Wilhelm Müller // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Wilhelm Müller // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Мюллер Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads