Вільгельм Тэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вільгельм Тэль
Remove ads

Вільгельм Тэль (ням.: Wilhelm Tell; фр.: Guillaume Tell; італ.: Guglielmo Tell) — легендарны народны герой Швейцарыі, выхадзец з кантона Уры|, які жыў у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, умелы лучнік, барацьбіт за незалежнасць сваёй краіны ад Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Доўгі час лічыўся гістарычнай асобай. Цяпер сапраўднасць легенды пра Тэля аспрэчваецца.

Thumb
Помнік Вільгельму Тэлю ў Альтдорфе (з паштоўкі 1900 года)
Remove ads

Паданне пра Вільгельма Тэля

Жорсткі намеснік (фогт) германскага імператара ў Швейцарыі Геслер павесіў на плошчы горада Альтдорфа на тычцы капялюш аўстрыйскага герцага і аддаў загад, каб усякі, хто праходзіць, кланяўся капялюшу. Малады селянін Тэль, вядомы як выдатны стралок, не выканаў гэты загад, і Геслер у пакаранне прымусіў яго страляць у яблык, пастаўлены на галаву сына стралка. Тэль паспяхова справіўся з задачай, але затым ён прызнаўся, што калі б патрапіў у сына, то іншай стралой забіў бы Геслера. Паводле іншай версіі, у выпадку няўдачы, Тэль забіў бы сябе другой стралой. Яго адправілі ў турму, але ён уцёк у горы. Падпільнаваў Геслера на дарозе паміж скаламі і забіў яго стралой. Храналагічна падзею гэту датуюць 1307 годам.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads