Вільгельм Хольмквіст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм Хольмквіст (шведск.: Wilhelm Holmqvist) (6 красавіка 1905 — 9 жніўня 1989) — шведскі археолаг і гісторык мастацтва. Доктарскую дысертацыю «Праблемы мастацтва эпохі Меравінгаў» (ням.: Kunstprobleme der Merowingerzeit) абараніў у 1939 годзе ў Стакгольмскім універсітэце пад кіраўніцтвам Нільса Оберга. Званне прафесара атрымаў у 1965 годзе.
Археалагічныя раскопкі, ажыццёўленыя Вільгельмам Хольмквістам на маленькім астраўку Хельге непадалёк ад Біркі, дазволілі выявіць «ямы з-пад паль, часткі падмурку, а таксама посуд з горлышкам, тысячы аскепкаў еўрапейскага шкла, жалезныя вісячыя замкі і пазалочаныя бронзавыя прадметы»[1]. Раскопкі далі рэчавыя доказы гандлю з далёкімі ўсходнімі краінамі, а самай вялікай сенсацыяй стала выяўленне бронзавай статуі Буды, датаванай V стагоддзем.
Remove ads
Бібліяграфія
- Excavations on Helgö III, 1964.
- Germanic Art during the first Milennium A.D., 1955.
- Хольмквист В. Начальные века: культура и искусство вендельского периода. // Славяне и скандинавы. М., 1986 (перевод с немецкого. Оригинал — 1982). Тираж 23000
- Хольмквист В. Золотая пектораль из Мёне. // Сокровища викингов. Л. 1979.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads