Вільгельм фон Кобель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгельм фон Кобель (ням.: Wilhelm von Kobell; 6 красавіка 1766, Мангейм — 15 ліпеня 1853, Мюнхен) — германскі жывапісец.
Нарадзіўся ў сям’і пейзажыста Фердынанда Кобеля, яго першым настаўнікам быў дзядзька Франц. Вучыўся ў Мангейме і ў Дзюсельдорфе праз вывучэнне твораў Філіпса Ваўвермана, у 1778 годзе адправіўся ў Рым. На працягу гэтага часу ён вывучаў розныя манеры жывапісу, у тым ліку нідэрландскае мастацтва XVII стагоддзі і англійскае XVIII стагоддзі. З 1808 года быў прафесарам у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, пераехаўшы ў гэты горад разам з бацькам.
Першапачаткова ён пісаў ландшафты і жывёл, але потым займаўся амаль выключна батальным жывапісам, для вывучэння якога наведаў у 1809—1810 гадах Вену і Парыж. Карціны яго можна было ўбачыць у Мюнхене (у пінакатэцы), у Шлейсгеймскай, Франкфурцкай і іншых нямецкіх галерэях. Яшчэ большую вядомасць, чым карцінамі, ён набыў сваімі афортамі ўласнай кампазіцыі, якія паказваюць рымскія віды, пейзажныя матывы, верхавых наезнікаў, коней і сабак, а таксама акватынтнымі гравюрамі з работ Ваўвермана, Берхема, Вейнантса, ван Рэйсдала і іншых нідэрландскіх.
Remove ads
Зноскі
- Wilhelm von Kobell
- Wilhelm Alexander Wolfgang von Kobell — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118723928 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 5 чэрвеня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads