Вінаваты (фільм, 2018)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вінава́ты» (дацк.: Den skyldige) — дацкі фільм-трылер 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Густавам Мёлерам па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Эмілем Нігаардам Альбертсэнам. Фільм з’яўляецца рэжысёрскім дэбютам Густава Мёлера. Галоўную ролю ў фільме выканаў Якаб Седэргрэн .
Прэм’ера фільма адбылася 21 студзеня 2018 года ў межах кінафестывалю «Сандэнс»[6], дзе фільм быў адзначаны прызам глядацкіх сімпатый у конкурсе «Драматычнае сусветнае кіно» (англ.: World Cinema Dramatic Competition). Карціна была прадстаўлена ў трох намінацыях на Еўрапейскай кінапрэміі 2018 года[7], а таксама абрана кандыдатам ад Даніі на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[8][9][10].
Remove ads
Сюжэт
Аператар экстраннай службы і былы афіцэр паліцыі, Азгар Хольм, адказвае на званок выкрадзенай жанчыны. Калі размова знянацку перарываецца, Азгар распачынае пошукі жанчыны і яе выкрадальніка. Адзіны інструмент Азгара — гэта яго тэлефон, і ён уступае ў гонку з часам, каб выратаваць жанчыну ад небяспекі. Аднак неўзабаве яму прыйдзецца ўсвядоміць, што ён мае справу з куды больш складаным злачынствам, чым яму спярша падалося[7].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads