Вінніцкая трагедыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінніцкая трагедыя
Remove ads

Вінніцкая трагедыя альбо Вінніцкая разня — масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва ў Вінніцы, якія ажыццяўляліся НКУС на працягу некалькіх гадоў падчас праўлення Іосіфа Сталіна перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Масавыя рэпрэсіі пачаліся летам 1937 года, а апошнія былі зафіксаваныя ў мясцовай турме перад адступленнем Чырвонай арміі 1941 года. Даследаванне гэтых злачынстваў пачалося падчас нямецкай акупацыі Вінніцы. Па просьбе мясцовай суполкі і з санкцыі нямецкай адміністрацыі арганізаванае даследаванне пахаванняў пачалося ў маі 1943 года. Па выніках расследавання было выяўлена 91 масавае пахаванне і эксгумаваныя 9439 цел. Мясцовыя жыхары апазналі сярод загінулых 468 сваякоў. Гэтая інфармацыя, фота і вынікі расследавання выкарыстоўваліся нацысцкай прапагандай для дыскрэдытацыі Савецкай улады ў час вайны. Ва Украіне першыя праўдзівыя публікацыі аб трагедыі з’явіліся толькі ў 1988 годзе. Па выніках сучасных даследаванняў, лічыцца, што агульная колькасць рэпрэсаваных за гэты перыяд у Вінніцы і вобласці складае каля 20000 чалавек.

Thumb
Манумент ахвярам сталінскага тэрору 1937—1938 гадоў у Вінніцы.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads