Вінцантас Барысявічус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінцантас Барысявічус
Remove ads

Вінца́нтас Барыся́вічус (літ.: Vincentas Borisevičius; 23 лістапада 1887 года, вёска Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва) — 18 лістапада, паводле іншых звестак 12 лістапада 1946 года, Вільнюс) — біскуп цяльшэйскі.

Хуткія факты Біскуп Вінцантас Барысявічус, Біскуп цяльшэйскі ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Сейненскай духоўнай семінарыі і універсітэце Фрыбура (Швейцарыя). У 1910 годзе пасвечаны ў святары. З 1918 годзе — капелан гімназіі ў Мар'ямпалі, з 1922 года — прафесар Сейненскай духоўнай семінарыі. З 1926 года — канцлер Цяльшэйскай курыі, з 1927 года — прафесар, затым рэктар Цяльшэйскай духоўнай семінарыі.

З 1940 года — дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса, з 1944 года — біскуп цяльшэйскі. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі савецкай улады, падвяргаўся катаванням, але вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, але ў 1946 годзе зноў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе і сувязях з літоўскім антысавецкім падполлем.

Знаходзіўся пад следствам у Вільнюсе, быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў Вільнюскай турме.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 24 верасня 1999 года № 583 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы Архівавана 16 верасня 2009.) (літ.)
  2. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 25 красавіка 2003 года № 58 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы Архівавана 16 верасня 2009.) (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads