Вініпег (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вініпег — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна за 55 км на поўнач ад горада Вініпег. Геаграфічныя каардынаты — 52°07′ пн. ш. 97°15′ з. д.HGЯO. Гэта найбуйнейшае возера ў межах паўднёвай Канады.

Возера Вініпег — пятае па плошчы прэснаводнае возера ў Канадзе, але яно адносна мелкае (сярэдняя глыбіня складае ўсяго 12 м, за выключэннем вузкага канала глыбінёй 60 метраў, які злучае паўночную і паўднёвую часткі возера). Возера Вініпег — 12ае па плошчы прэснаводнае возера ў свеце.
На ўсходнім боку возера растуць некранутыя тайговыя лясы і цячэ мноства рэчак, гэты раён неўзабаве можа быць занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Возера мае выцягнутую форму, даўжыня з поўдня на поўнач — 416 км, на возеры працяглыя пясчаныя берагі, буйныя вапняковыя скалы і шмат пячор з кажанамі ў некаторых раёнах. На возеры больш за шэсцьсот астравоў, большасць з іх неабжытыя і дзікія. Плошча вадазбору возера складае каля 984200 км², гэта тэрыторыя ўключае правінцыі Канады Альберта, Саскачэван, Манітоба, Антарыа, а таксама штаты ЗША Мінесота, і Паўночная Дакота.
Некаторыя рэкі, якія ўпадаюць у возера:
- Саскачэван,
- Рэд-Рывер (у некаторых крыніцах выкарыстоўваецца пераклад: Чырвоная рака),
- Вініпег,
- Бладвейн,
- Поплар,
- Манігатаган,
- Берэнс,
- Мукутава,
- Блэк-Рывер
Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads