Вірулентнасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вірулентнасць (ад лац.: virulentus — атрутны) — ступень здольнасці дадзенага інфекцыйнага агента (штаму мікраарганізма або віруса) заражаць дадзены арганізм. Вірулентнасць нераўназначная здольнасці выклікаць захворванне (патагеннасці), бо пасля заражэння мікраарганізм можа ператварацца ў сімбіёнта арганізма-гаспадара, не выклікаючы адмоўных наступстваў. Паказчыкамі вірулентнасці з’яўляюцца ўмоўныя велічыні — мінімальная смяротная, 50%-ная смяротная, 50%-ная інфікуючая доза.

Вірулентнасць залежыць ад уласцівасцяў самога інфекцыйнага агента, а таксама ад адчувальнасці (успрымальнасці) арганізма-гаспадара. Ступень вірулентнасці вымяраецца ў колькасці адзінак (клетак або вірусных часціц) інфекцыйнага агента, неабходных для заражэння арганізма. Вірулентнасць можа вагацца ў значнай ступені ў межах аднаго віду мікраарганізма. Пры падтрыманні інфекцыйнага агента ў лабараторных умовах яго вірулентнасць часта аслабляецца, што выкарыстоўваецца пры вытворчасці вакцыны. Змены вірулентнасці, як у бок узмацнення, так і паслаблення можна таксама дамагчыся ў выніку мутагеннага ўздзеяння на інфекцыйны агент.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads