Вісказіметрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вісказіметрыя — раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню метадаў вымярэння глейкасці. Перавагамі дадзенага метаду з’яўляюцца тэхнічная даступнасць метаду, адносная прастата інтэрпрэтацыі вынікаў даследавання[1].

Найбольш распаўсюджаныя тры метады вымярэння глейкасці газаў і вадкасцяў:

  • Па выдатку у капіляры — заснавана на законе Пуазёйля
  • Па хуткасці падзення шара — закон Стокса
  • Па вярчальным моманты для сувосевых цыліндраў — з закона плыні вадкасці паміж цыліндрамі з адной воссю (цячэнне Тэйлара)

Глейкасць вызначаецца таксама па згасанню перыядычных ваганняў пласціны, якая змешчана ў доследнае асяроддзе.

Асаблівую групу ўтвараюць метады вымярэння глейкасці ў малых аб’ёмах асяроддзя (мікраглейкасць). Яны заснаваныя на назіранні броўнаўскага руху, рухомасці іонаў, дыфузіі часціц.

Пры вымярэнні глейкасці вадкасці адрозніваюць ньютонаўскія і неньютонаўскія вадкасці. Ньютонаўская вадкасць падпарадкоўваецца пры сваім цячэнні законе глейкага трэння, гэта значыць яе глейкасць залежыць толькі ад тэмпературы вадкасці і не залежыць ад хуткасці руху (прынамсі ў ламінарным патоку). Практычным следствам гэтага з’яўляецца аднолькавае значэнне глейкасці пры адной і той жа тэмпературы для адной і той жа вадкасці нават на вісказіметра розных сістэм. Неньютонаўскія вадкасці адхіляюцца ад закона Ньютана. Сярод іх адрозніваюць ціксатропныя і неціксатропныя вадкасці. Ціксатропныя вадкасці, калі іх перамешваюць, змяняюць сваю глейкасць.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Фролов Ю. П. Современные методы биохимии. — Самара: Самарский университет, 2003. — 412 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads