Віскоза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віскоза
Remove ads

Віскоза — (ад познелац.: viscosus — глейкі) высокаглейкі канцэнтраваны раствор ксантагената цэлюлозы ў разведзеным растворы NaOH.

Thumb
Сінтэз ксантагената цэлюлозы (віскозы).

Пры апрацоўцы кіслатой віскозы ксантагенат цэлюлозы разбураецца з вылучэннем зыходнай цэлюлозы, якая вылучаецца з раствора.

Віскоза ўжываецца для вытворчасці штучнай скуры (кірза), віскозных невалакністых вырабаў (цэлюлозная плёнка, пластыфіцыраваная гліцэрынам — цэлафан) і для прадзення віскознага валакна.

З валокнаў, атрыманых штучным чынам, скручваюць ніткі, якія кладуцца ў аснову гэтага прыемнага навобмацак матэрыялу. Бляск віскозы супастаўны з шаўковым, за што яе называюць «штучным шоўкам». Штучная поўсць з віскозы ў 1930-х гадах называлася «вістра».

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads