Віталь Леанідавіч Калеснікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Леанідавіч Калеснікаў (21 чэрвеня 1936, пас. Зернесаўгас, Занальны раён, Алтайскі край, Расія — 8 кастрычніка 2021) — беларускі спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны і камп’ютарызацыі хіміка-тэхналагічных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (спецыяльнасць «Цэлюлозна-папяровая прамысловасць», 1958), Інстытут хіміі драўніны АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1964).
Працаваў на Папяровая фабрыцы «Красный курсант» (пас. Мурыгіна, Кіраўская вобласць; 1958—1960, тэхнолаг); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1965—2021; кафедра хімічнай тэхналогіі драўніны, дацэнт, у 1968—1979 — загадчык кафедры цэлюлозна-папяровай вытворчасці, 1979—1983 — драўняных пліт, пластмас і паперы, 1990—1995 — аховы навакольнага асяроддзя і працы, з 1995 — кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: калоідна-хімічныя ўзаемадзеянні рознародных, рознавялікіх, рознапатэнцыяльных і рознаіменна зараджаных часціц у водных мікрагетэрагенных сістэмах; камп’ютарнае мадэліраванне і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных сістэм; сістэмны аналіз і інфармацыйныя тэхналогіі ў прамысловай экалогіі; распрацоўка самаакупных сістэм абаротнага водакарыстання з максімальнай ступенню замкнутасці.
Remove ads
Бібліяграфія
- Повышение качества бумаги и картона путем гетероадагуляции латексов в волокнистой массе : диссертация … доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 02.06.1987 : утверждена 27.05.1988 / Колесников Виталий Леонидович. — Ленинград, 1987.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads