Вітарына да Фельтрэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітарына да Фельтрэ
Remove ads

Вітарына да Фельтрэ (Vittorino da Feltre) (1373 ці 1378 — 2 лютага 1446) — італьянскі педагог-гуманіст эпохі Адраджэння.

Хуткія факты Вітарына да Фельтрэ, Дата нараджэння ...

У 1423 годзе арганізаваў пры двары герцага Мантуанскага школу, у якой вучыліся дзеці герцага і яго набліжаных, а таксама дзеці бедных бацькоў, якія ўтрымліваліся за кошт Вітарына да Фельтрэ. Самой назвай «Дом радасці» Вітарына да Фельтрэ падкрэсліваў адрозненне сваёй школы ад сярэднявечнай. Тут вывучаліся старажытныя мовы, рымская і грэчаская літаратура, матэматыка, у выкладанні якой ўжываліся дапаможнікі і практычныя работы. Добра было наладжана фізічнае выхаванне: дзеці займаліся верхавой яздой, плаваннем, гімнастыкай, фехтаваннем. Цялесныя пакаранні дапускаліся толькі за правіны супраць маральнасці. Школа Вітарына да Фельтрэ карысталася шырокай вядомасцю, а яго самога называлі «першым школьным настаўнікам новага тыпу».

Remove ads

Зноскі

  1. Vittorino da Feltre // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads