Вітарыяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітарыяна (італ.: Il Vittoriano) — манумент у гонар першага караля аб'яднанай Італіі Віктара Эмануіла II. Размяшчаецца на Венецыянскай плошчы ў Рыме, на схіле Капіталійскага ўзгорка.
Remove ads
Гісторыя, вонкавы від, музеі
Праект быў распрацаваны Джузэпэ Саконі ў ампірным духу старажытнарымскай архітэктуры. Будаўніцтва працягвалася з 1885 па 1911 гады. Часткай манумента з'яўляецца дванацаціметровая бронзавая конная статуя караля. Пад ёй знаходзіцца магіла Невядомага салдата, так званы «Алтар Айчыны».
У Вітарыяна размяшчаюцца два музея: Рысарджымента і сцягоў ваеннага флота. Манумент характарызуецца празмернай эклектыкай і нагрувашчваннем розных дэталяў, характэрных для старажытнарымскіх збудаванняў (калоны, барэльефы, статуі і інш.). Па меркаванні многіх, помнік вылучаецца сярод іншых рымскіх будынкаў, таму сярод рымлян распаўсюджаны розныя паблажліва-пагардлівыя найменні гэтага манумента: «Пішучая машынка» («Macchina da Scrivere»), «Вясельны торт», «Устаўная сківіца» і іншыя.
Remove ads
З'яўленне ў масавай культуры
Вітарыяна быў знішчаны маланкамі ў фільме "Зямное ядро: Кідок у апраметную".
Фатаграфіі
- Вітарыяна ўначы
- Від ад Калізея
- Від з боку калоны Траяна
- Статуі
- Конная статуя Віктара Эмануіла II
- Квадрыга, якая вянчае Вітарыяна
- Магіла Невядомага салдата
- Начны від помніка Віктару Эмануілу II
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads