Вітрувіянскі чалавек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітрувіянскі чалавек — знакаміты малюнак з тлумачальнымі надпісамі, выкананы Леанарда да Вінчы каля 1490, (1487—1492). На ім выяўлена фігура аголенага мужчыны ў дзвюх накладзеных адна на адну пазіцыях: з разведзенымі ў бакі рукамі і нагамі, ўпісаная ў акружнасць, і з разведзенымі рукамі і зведзенымі разам нагамі, упісаная ў квадрат. Малюнак і тлумачэнні да яго часам называюць кананічнымі прапорцыямі. Малюнак з'яўляецца адначасова навуковай працай і творам мастацтва.
Створаны для вызначэння прапорцый (мужчынскага) чалавечага цела, як яно апісана ў трактатах антычнага рымскага архітэктара Вітрувія.
Малюнак выкарыстоўваецца як неяўны сімвал унутранай сіметрыі чалавечага цела і ўвогуле ўсяго Сусвету.
Remove ads
Спасылкі
- Gallerie dell'Academia website Архівавана 4 сакавіка 2007.
- Willamette University site on Vitruvian man Архівавана 22 чэрвеня 2004.
- Stanford University site on Vitruvian man
- Mathematics of the Vitruvian man Архівавана 18 лютага 2009.
- Вітрувіянскі чалавек, Вітрувій і Леанарда да Вінчы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads