Уітсандзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уітсандзіmap
Remove ads

Уітсандзі (таксама Вітсандэй ад англ.: Whitsunday) — архіпелаг у Ціхім акіяне.

Хуткія факты Уітсандзі, Насельніцтва ...

Знаходзіцца непадалёк ад узбярэжжа аўстралійскага штата Квінсленд у паўночна-ўсходняй частцы Аўстраліі. Складаецца з 74 астравоў, з якіх населены сямнаццаць. Большасць астравоў маюць статус нацыянальнага парку. У геалагічным плане з’яўляюцца часткай вулканічнай мацерыковай грады.

Клімат субтрапічны з мяккімі зімамі. Сярэдняя тэмпература паветра складае 27,2 °C. Тэмпература вады 20—24 °C круглы год. Сярэдняя колькасць ападкаў 1792,4 мм у год, з якіх 60 % прыпадаюць на сезон дажджоў у перыяд са студзеня па сакавік.

Астравы Уітсандзі ў Аўстраліі адно з папулярных месцаў сярод аматараў падводнага плавання. Было зафіксавана 700 000 наведвальнікаў у перыяд з сакавіка 2008 па сакавік 2009 года.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads