Віцебская абласная філармонія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ДКУ «Віцебская абласная філармонія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Філармонія створана ў 1989 годзе на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Віцебску. Размешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 года тут усталяваны нямецкі духавы орган «Glatter-Gotz».
У склад Віцебскай абласной філармоніі ўваходзяць
- актэт балалаек «Віцебскія віртуозы»,
 - ансамбль танца, музыкі і песні «Талака»,
 - камерны аркестр,
 - інструментальны дуэт салістаў «Расіца»,
 - салісты-вакалісты,
 - салісты-інструменталісты,
 - акампаніятар-канцэртмайстар,
 - вядучыя.
 
Remove ads
Будынак
Будынак для Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва пабудавана на месцы дарэвалюцыйнага гарадскога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекта клуба. Архітэктура будынка мае класічныя формы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцікам карынфскага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі размешчаны вестыбюль, фае і глядзельная зала на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканні для клубнай работы.
Remove ads
Дырэктары
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

