Віцебсксельбудпраект
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Інстытут Віцебсксельбудпраект» (руск.: Институт Витебсксельстройпроект) — праектна-вышукальнае прадпрыемства ў Віцебску. Арганізацыя спецыялізуецца на праектаванні жыллёва-грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва[1]. Размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Будзённага, 2.
Remove ads
Гісторыя
Прадпрыемства было заснавана ў кастрычніку 1958 года пастановай Віцебскага аблвыканкама і абкама КПБ № 630 ад 21 кастрычніка 1958 года як абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект»[1].
У 1970 годзе яно было ператворана ў Віцебскі філіял інстытута «Белкалгаспраект». У 1986 годзе прадпрыемства атрымала назву інстытут «Віцебсксельбудпраект» Віцебскага аблсельбуда. З 1996 года — дзяржаўнае прадпрыемства, з 2000 — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, а з 2003 — даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства[1].
Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 403 ад 8 ліпеня 2004 года, з 1 кастрычніка 2004 года да прадпрыемства быў далучаны АДУПП «ДПІ Віцебскаграпрампраект»[1].
У 2021 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 539 ад 19 кастрычніка 2021 года арганізацыя атрымала сучасную назву — камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Інстытут Віцебсксельбудпраект»[1].
Remove ads
Дзейнасць
Займаецца праектаваннем жыллёва-грамадзянскіх і прамысловых аб’ектаў; выкананнем праектна-вышукальных работ для сельскай гаспадаркі. Штогод прадпрыемства выпускае каля 200 аб’ектаў[2].
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads