Віцебскія лабазы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебскія лабазы — будынкі XVIII стагоддзя ў Віцебску, размешчаныя па адрасе вул. Чайкоўскага, 3, 5. Помнік архітэктуры класіцызму[1].
Remove ads
Гісторыя
Узведзена з цэглы ў 1774 годзе паводле ўзорнага праекту на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Збудаванне прызначалася для гандлю і захавання зерня, мукі і інш.
Архітэктура
Цэнтральны і два бакавыя будынкі прамавугольныя ў плане, злучаныя праезнымі аркамі, галоўнымі фасадамі арыентаваны на параходную прыстань, адкуль дастаўляліся тавары (захаваліся як асобныя будынкі цэнтральны і правы бакавы). Цэнтральны корпус — двухпавярховы, на галоўных восях сіметрычна вылучаныя два арачныя праёмы, паміж якімі — пілястры на ўсю вышыню будынка. Бакавыя карпусы — аднапавярховыя, кампазіцыя галоўных фасадаў такая ж: сіметрычна размешчаныя тры шырокія аркі, фланкіраваныя пілястрамі, паміж аркамі невялікія квадратныя аконныя праёмы. Дваровыя фасады карпусоў рытмічна расчлянёныя пілястрамі і прамавугольными аконнымі праёмамі. У XIX ст. ў будынку захоўваліся саляныя запасы для аптовага гандлю[1].
Remove ads
Зноскі
- Віцебскія лабазы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

