Віцебскі мастацкі музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі мастацкі музейmap
Remove ads

Віцебскі мастацкі музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27 лютага 1992 г. у г. Віцебску паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла В. І. Акуневіч.

Хуткія факты Віцебскі мастацкі музей, Заснаваны ...
Thumb
М. Я. Свярчкоў  (руск.) «Ваўкі наганяюць», 1864

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м².

Remove ads

Архітэктура і гісторыя будынка

Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. (архітэктар І. П. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу.

У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

Remove ads

Калекцыя

У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, М. Свярчкова, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, В. Пярова, І. Шышкіна, І. Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Заранкі, І. Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: І. Пэна, З. Азгура, А. Бразера, С. Гершова, Л. Лейтмана, Я. Мініна, А. Рома, Л. Рана, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі.

Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.

Remove ads

Літаратура

  • Акуневіч, В. І. Віцебскі мастацкі музей / В. І. Акуневіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мн., 2008. — С. 178—180.
  • Віцебскі абласны мастацкі музей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 643.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads