Віцебсксельбудпраект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Інстытут Віцебсксельбудпраект» (руск.: Институт Витебсксельстройпроект) — праектна-вышукальнае прадпрыемства ў Віцебску. Арганізацыя спецыялізуецца на праектаванні жыллёва-грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва[1]. Размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Будзённага, 2.

Хуткія факты «Інстытут Віцебсксельбудпраект», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Прадпрыемства было заснавана ў кастрычніку 1958 года пастановай Віцебскага аблвыканкама і абкама КПБ № 630 ад 21 кастрычніка 1958 года як абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект»[1].

У 1970 годзе яно было ператворана ў Віцебскі філіял інстытута «Белкалгаспраект». У 1986 годзе прадпрыемства атрымала назву інстытут «Віцебсксельбудпраект» Віцебскага аблсельбуда. З 1996 года — дзяржаўнае прадпрыемства, з 2000 — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, а з 2003 — даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства[1].

Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 403 ад 8 ліпеня 2004 года, з 1 кастрычніка 2004 года да прадпрыемства быў далучаны АДУПП «ДПІ Віцебскаграпрампраект»[1].

У 2021 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 539 ад 19 кастрычніка 2021 года арганізацыя атрымала сучасную назву — камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Інстытут Віцебсксельбудпраект»[1].

Remove ads

Дзейнасць

Займаецца праектаваннем жыллёва-грамадзянскіх і прамысловых аб’ектаў; выкананнем праектна-вышукальных работ для сельскай гаспадаркі. Штогод прадпрыемства выпускае каля 200 аб’ектаў[2].

Узнагароды

  • дыплом Лаўрэата конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь» (2010, 2016, 2017) у намінацыі «Аб’ект года»[1];
  • дыплом (2014) у намінацыі «Экспарцёр года»[1];
  • дыплом (2015) у намінацыі «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх пасёлкаў»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads