Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж (ВДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вуліца Лазо, 113а.
Remove ads
Гісторыя
7 мая 1955 года быў выдадзены загад аб адкрыцці вячэрняга тэхнікума лёгкай прамысловасці на базе дзеючых прадпрыемстваў горада Віцебска: швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і дыванова-плюшавага камбіната.
У 1971 годзе быў створаны Віцебскі індустрыяльны тэхнікум.
У 1973 годзе тэхнікум лёгкай прамысловасці парайменаваны ў Віцебскі тэхналагічны тэхнікум і распачата падрыхтоўка спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. З 1978 года тэхнікум з’яўляецца базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай для ССНУ горада Віцебска.
Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 178 ад 29 мая 1987 года «Аб рэарганізацыі Віцебскіх індустрыяльнага і тэхналагічнага тэхнікумаў» быў створаны Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум.
У 2000 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У 2012 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж быў пераназваны ў Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж. У 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 2 будаўнікоў».
У 2016 годзе вернута назва Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У тым жа годзе да яго быў далучаны Віцебскі станкаінструментальны каледж.
Remove ads
Спецыяльнасці
- Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў;
- Будаўніцтва, утрыманне і рамонт аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў;
- Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;
- Аўтасэрвіс;
- Электроніка механічных транспартных сродкаў;
- Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі;
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
- Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці;
- Вытворчасць жалезабетонных вырабаў і канструкцый.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Святлана Аляксандраўна Баранкоўская (нар. 1965) — беларускі мастак.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads