Віцебскі мясакамбінат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віцебскі мясакамбінат — беларускае мясаперапрацоўчае прадпрыемства, размешчанае ў Віцебску.

Хуткія факты Віцебскі мясакамбінат, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Мясакамбінат заснаваны ў 1924 годзе[2], першапачаткова называўся Віцебскім аддзяленнем паявога таварыства «Белмяса». З 1930 года — Віцебскі мясакамбінат[3]. У 1997 годзе мясакамбінат пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства (паводле іншай інфармацыі, у 1997—1998 гадах існавала ў форме акцыянернага таварыства)[2]. На момант пераўтварэння ў ААТ камбінат падпарадкоўваўся Віцебскаму абласному вытворчаму аб’яднанню мяса-малочнай прамысловасці[3].

У 2005 годзе на камбінаце дзейнічалі мясатлушчавы, мясаперапрацоўчы, халадзільны і некалькі іншых цэхаў магутнасцю 70 тон вытворчасці мяса ў змену, 16,4 тоны каўбас, 17 тон мясных паўфабрыкатаў. У 2005 годзе выпускалася больш за 200 найменняў мясной прадукцыі, каўбас вараных, паўвэнджаных, сыравэнджаных, варана-вэнджаных, сасісак, сардэлек, вырабаў з субпрадуктаў, тлушчаў (харчовых, кармавых і тэхнічных), сухіх жывёльных кармоў[2].

Remove ads

Сучасны стан

У 2014 годзе камбінат з’яўляўся адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь паводле магутнасцяў перапрацоўкі мяса (3,8 тыс. тон у месяц) і выручкі сярод прадпрыемстваў галіны (каля 90 млн долараў). У 2012 годзе мясакамбінатам было выраблена 7,5 тыс. тон мясных паўфабрыкатаў і 17,7 тыс. тон каўбасных вырабаў[4].

У 2018 годзе выручка кампаніі склала 244,2 млн руб., у 2019 годзе — 277 млн руб. У 2018 годзе чыстыя страты кампаніі склалі 16,2 млн руб., у 2019 годзе быў адзначаны чысты прыбытак у 0,1 млн руб. Непакрытыя страты выраслі з 188,5 млн руб. у 2018 годзе да 193,3 млн руб. у 2019 годзе, доўгатэрміновыя абавязацельствы скараціліся з 191,6 млн руб. у 2018 годзе да 100 млн руб. у 2019 годзе. У 2018 годзе на мясакамбінаце працавалі 2645 чалавек, у 2019 годзе — 2579 чалавек[5].

Дзяржаве належыць 78,8 % акцый кампаніі[4]. У 2020 і 2021 гадах камбінат атрымліваў дзяржаўныя субсідыі па крэдытах[6][7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads