Віцебскі праспект (Магілёў)
вуліца ў Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цебскі праспект (руск.: Витебский проспект) — праспект у паўднёва-ўсходняй частцы Магілёва, у Кастрычніцкім раёне.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова меў назву Аршанская шаша. У 1978 годзе атрымаў цяперашнюю назву.
Размяшчэнне
Арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам праспекта Дзімітрава, пачынаецца ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, з поўначы прымыкаюць вуліцы Палтаўская і Аўтазаводская, з поўдня — Чавуская шаша. Па-за межамі горада пераходзіць у трасу Р96. Даўжыня праспекта складае каля 2,7 км.
Забудова
Фарміраванне сучаснага аблічча праспекта пачалося ў 1970-я гг. У цяперашняй забудове пераважаюць 4-, 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і бытавога прызначэння.
Няцотны бок

- № 5 — Магілёўскі вагонабудаўнічы завод
- № 5 — Магілёўскі аўтамабільны завод
- стадыён «Тарпеда»
Цотны бок

- № 8 — Магілёўская дзіцячая паліклініка № 2
- № 42 — Магілёўская паліклініка № 5
- № 56 — Яслі-сад № 48
- № 58 — Яслі-сад № 73
- № 70 — Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца
Паркі
Перспектыву праспекта замыкае лясны масіў Лубужскага лесапарку.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
