Вольга Васілеўна Церашчатава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Васілеўна Царашчатава (24 ліпеня 1926, Лоеў — 30 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец.

Хуткія факты Вольга Васілеўна Церашчатава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Да Вялікай Айчыннай вайны скончыла толькі няпоўную сярэднюю школу. Два гады жыла на акупаванай тэрыторыі, хавалася ад угону ў Германію. Калі ў 1943 годзе Чырвоная Армія вызваліла Лоеў, Вользе ішоў 18-ы год, яна запісалася ў разведшколу, вучылася на радыстку. Аднак, у тыл ворага не была закінута, бо фронт ужо перайшоў у Польшчу і без валодання польскай і нямецкай дзейнасць разведгрупы была немагчымай. Служыла радысткай у падраздзяленнях НКУС у Германіі. Пад час службы ў Германіі выйшла замуж за савецкага афіцэра і нарадзіла сына, але праз пяць гадоў сям'я распалася. Звольнілася са службы і пераехала з сынам у Мінск.[1]

Працавала сакратаром у апараце аддзялення гуманітарных навук АН БССР. Вучылася ў вячэрняй школе, каб атрымаць атэстат. Грошай на сябе, сына і аплату пакоя не хапала, таму падрабляла яшчэ і пашывам адзежы на заказ. Паступіла завочна ў Маскоўскі паліграфічны інстытут (скончыла ў 1961 г). Потым у аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (ІМЭФ АН БССР). У 1968 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па даваеннай беларускай кніжнай графіцы.[1] З 1978 года загадавала Адзелам старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР.

Remove ads

Дзейнасць

У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Потым узначальвала экспедыцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, дзякуючы якіх выратаваны ад знішчэння і сабраны сотні мастацкіх артэфактаў XVIХІХ стст. (абразоў, алтарных карцін, драўляных скульптур, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг і інш.). На аснове сабраных калекцый быў створаны Музей старажытнабеларускай культуры, заснавальнікам і першым дырэктарам якога была В. Церашчатава.

Даследавала старажытнабеларускае і беларускае выяўленчае мастацтва. Аўтар манаграфій «Беларуская кніжная графіка 1917—1941» (1978), «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ—ХVІІІ стст.» (1986) і змястоўных артыкулаў у кнігах «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1994), «Музей старажытнабеларускай культуры. Каталаг экспазіцыі» (1983), «Помнікі старажытнабеларускай культуры. Новыя адкрыцці» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985).

Remove ads

Зноскі

  1. Хадыка Ю. Твары маіх сяброў…

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads