Галадаморы (Украіна)

акт генацыду ўкраінскага народа, здзейснены кіраўніцтвам ВКП(б) і ўрадам СССР у 1932-1933 гг., шляхам арганізацыі штучнага масавага голаду From Wikipedia, the free encyclopedia

Галадаморы (Украіна)
Remove ads

Галадамор (укр.: Голодомо́р) — тэрмін, які ўжываецца для азначэння масавага, штучна арганізаванага сталінскім рэжымам на тэрыторыі УССР голаду ў 1932—1933 гадах. Тэрмін Галадамор ужываецца таксама ў дачыненні да голаду 1921—1923 ды голаду 1946—1947 гадоў[1][2][3][4].

Хуткія факты Галадаморы ва Украіне, Месца нападу ...
Thumb
Дзяржавы, якія прызналі Галадамор генацыдам, станам на 2024 год:      Прызнаны як генацыд      Прызнаны як акт знішчэння      Няма вызначэння
Remove ads

Галадамор ва Украіне 1921—1923

Галадамор ва Украіне 1921—1923 — масавы голад, галоўным чынам у паўднёвых абласцях Украіны, у 19211923 гадах, выкліканы вывазам збожжа ў Расію савецкай уладай з Украіны, пад ціскам улады Савецкай Расіі, на тле засухі і неўраджаю на поўдні Украіны, Кубані і Паволжа.

Галадамор ва Украіне 1932—1933

Thumb
Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год. Фота Аляксандра Вінербергера.

Галадамор ва Украіне 1932—1933 — масавы, наўмысна зарганізаваны савецкай уладай голад 1932—1933 гадоў, які прывёў да шматмільённых людскіх страт у сельскай мясцовасці на тэрыторыі Украінскай ССР (землі сучаснай Украіны, за выняткам сямі заходніх абласцей, Крыма і Паўднёвай Бесарабіі, якія ў той час не ўваходзілі ў склад УССР) ды Кубані, дзе частку насельніцтва складалі, акрамя іншых, і ўкраінцы. Выкліканы свядомымі і мэтанакіраванымі захадамі вышэйшага кіраўніцтва Украінскай ССР і Савецкага Саюза на чале са Сталінам, разлічанымі на задушэнне ўкраінскага нацыянальна-вызвольнага руху і фізічнага знішчэння часткі ўкраінскага сялянства[5].

Спланаваная канфіскацыя ўраджаю збожжавых і ўсіх іншых прадуктаў харчавання ў сялян прадстаўнікамі савецкай улады на працягу Галадамору 1932—33 гадоў непасрэдна прывяла да забойства сялян голадам у мільённых маштабах, пры гэтым савецкая ўлада мела значныя запасы збожжа ў рэзервах і ажыццяўляла яго экспарт за мяжу падчас Галадамору[6].

Нягледзячы на тое, што злачынныя дзеянні прадстаўнікоў сталінскай улады, якія прывялі да смерці людзей, кваліфікаваліся згодна з нормамі тагачаснага савецкага крымінальнага заканадаўства як забойства[7], прычыны гэтага масавага злачынства ніколі ў СССР не расследаваліся і ніхто з прадстаўнікоў улады, якія маюць дачыненне да злачынства, не панёс пакарання пры тым, што нават у вышэйшым кіраўніцтве СССР ведалі пра факты гібелі людзей ад голаду[8]. На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей штучна выкліканым голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і наогул — забараняліся нават згадкі пра яго. Для параўнання, голад у Паволжы 1921—1922 гадоў і голад падчас блакады Ленінграда ў гады Другой сусветнай вайны асвятляліся ў савецкіх сродках масавай інфармацыі і гістарычнай літаратуры. Бяздзейнасць савецкай пракуратуры і іншых органаў улады па факце злачынства ярка дэманструе сапраўдны стан рэалізацыі «савецкай законнасці» ў таталітарнай савецкай дзяржаве.

Нягледзячы на спробы савецкіх улад схаваць маштабы катастрофы, яна стала вядомая за мяжой дзякуючы публікацыям журналістаў Гарэта Джонса і Малкалма Магерыджа, фатаграфіям інжынера Аляксандра Вінербергера і г.д. У адказ СССР разгарнуў контрпрапаганду, калі знакамітасці, такія, як Бернард Шоу, Эдуард Эрыа і шэраг іншых, ездзілі ў СССР, а потым рабілі заявы, што не бачылі голаду.

Падчас нямецкай акупацыі артыкулы аб Галадаморы публікаваліся ў акупацыйнай прэсе. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, аграном Сцяпан Сасновы апублікаваў у 1942 годзе падрабязнае статыстычнае даследаванне аб колькасці ахвяр Галадамору, заснаванае на звестках з савецкіх архіваў.

У пасляваенны перыяд, калі лік публікацый успамінаў аб Галадаморы за мяжой расце, пачынаюцца навуковыя даследаванні пытання.

У даследаваннях Джэймса Мэйса і Роберта Конквеста аўтары даказваюць, што Галадамор адпавядае агульнапрынятаму[9] вызначэнню генацыду. 24 краіны афіцыйна прызналі Галадамор генацыдам українскага народу. Адпаведна з сацыялагічным апытаннем, праведзеным ў 2010 годзе, 60 % грамадзян Украіны лічаць Галадамор генацыдам[10].

У 2003 годзе ўкраінскі парламент назваў, а ў 2006 — афіцыйна прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа. У 2010 годзе судовым разглядам завяршылася крымінальная справа па факце здзяйснення злачынства генацыду. Вінаватымі суд прызнаў 7 вышэйшых кіраўнікоў СССР і УССР, і канстатаваў, што паводле даных навукова-дэмаграфічнай экспертызы агульная колькасць чалавечых страт ад Галадамору складае 3.941.000 чалавек. Таксама паводле даных следства было вызначана, што страты ўкраінцаў у частцы ненароджаных складаюць прыблізна 6.122.000 чалавек[11][12].

Remove ads

Галадамор ва Украіне 1946—1947

Thumb
Перапахаванне рэштак 602 жыхароў Бесарабіі і Букавіны, ахвяр Галадамору і рэпрэсій. Лычакаўскі цвінтар, Львоў.

Галадамор ва Украіне 1946—1947 — трэці галадамор, які зладзіла з украінскім народам савецкая ўлада. Быў выкліканы як пасляваенным неўраджаем, так і спланаванай акцыяй сталінскага Палітбюро з мэтай забраць у сялян рэшткі збожжа і прадаць яго брацкім рэжымам у сацыялістычным лагеры. Так, у 1946 годзе з СССР вывезена 350 тысяч тон збожжа ў Румынію, у 1947—600 тысяч тон збожжа — у Чэхаславакію, за тыя два гады Польская народная рэспубліка атрымала з Савецкага Саюза 900 тысяч тон хлеба. А ў Малдове, Бесарабіі і паўднёвых абласцях Украіны лютаваў голад і толькі за першае паўгоддзе 1947 года афіцыйна зарэгістравана 130 выпадкаў людаедства.

Ушанаванне памяці ахвяр Галадамору

Ва Украіне з 1998 года Указам Прэзідэнта Украіны[13] вызначаны «Дзень памяці ахвяр Галадамораў», які адзначаюць штогод у чацвёртую суботу лістапада.

Галерэя

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads