Галактычны цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галактычны цэнтр — параўнальна невялікая вобласць у цэнтры нашай Галактыкі, радыус якой складае каля 1000 парсек і ўласцівасці якой рэзка адрозніваюцца ад уласцівасцей іншых яе частак. Вобразна гаворачы, галактычны цэнтр — гэта касмічная «лабараторыя», у якой і цяпер адбываюцца працэсы зоркаўтварэння і ў якой размешчана ядро, якое калісьці дало пачатак кандэнсацыі нашай зорнай сістэмы.

Галактычны цэнтр знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад нашай Сонечнай сістэмы, у кірунку да сузор’я Стральца. У галактычнай плоскасці засяроджана вялікая колькасць міжзоркавага пылу, дзякуючы якому святло, ідучы ад галактычнага цэнтра, аслабляецца на 30 зорных велічынь, гэта значыць у 1012 разоў. Таму цэнтр нябачны ў аптычным дыяпазоне — няўзброеным вокам і пры дапамозе аптычных тэлескопаў. Галактычны цэнтр назіраецца ў радыёдыяпазоне, а таксама ў дыяпазонах інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў. Першая выява ядра Галактыкі была атрымана ў канцы 1940-х гг. А. А. Калінякам, В. І. Красоўскім і У. Б. Ніканавым у інфрачырвоным дыяпазоне спектра[1][2].
Экватарыяльныя каардынаты Галактычнага цэнтра (эпоха J2000.0):
- Прамое ўзыходжанне : 17гадз 45мін 40.04с
- Схіленне: -29° 00′ 28.1″
Remove ads
Гл. таксама
- Стралец А*
- Млечны шлях
- Чорная дзірка
- Сістэмы нябесных каардынат
Зноскі
- Цесевич В. П. § 80. Млечный Путь и строение Галактики // Что и как наблюдать на небе. — 4-е изд. — М.: Наука, 1973. — 384 с.
- А. А. Калиняк, В. И. Красовский, В. Б. Никонов Наблюдение области галактического центра в инфракрасных лучах // Доклады Академии наук СССР. — 1949. — В. 1. — Т. 66.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads