Гала Плацыдзія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гала Плацыдзія
Remove ads

Гала Плацыдзія (лац.: Galla Placidia; каля 38827 лістапада 450 гг.) — дачка рымскага імператара Феадосія Вялікага. На працягу двух гадоў — каралева вестготаў, пасля кіравала Заходняй Рымскай імперыяй у маленства свайго сына, імператара Валентыніяна III.

Хуткія факты Гала Плацыдзія, рэгент ...
Remove ads

Біяграфія

Асабістая гісторыя Галы Плацыдзіі наклалася на гісторыю гібелі Рымскай імперыі, яе незвычайны лёс цесна звязана з важнымі падзеямі 1-й паловы V стагоддзя. Народжаная ў апошнія гады існавання адзінай імперыі, пасля яе канчатковага распаду ў 395 годзе Гала засталася ў Італіі пад апекай старэйшага брата, імператара Ганорыя, і яго палкаводца Стыліхона.

З 409 года яна знаходзіцца ў знатных закладніках у караля вестготаў Аларыха, а пасля яго смерці Гала ў 414 годзе стала жонкай новага вестгоцкага караля Атаульфа і нават нарадзіла яму сына. Заўдавеўшы праз год, Гала Плацыдзія стала прадметам гандлю за хлеб паміж вестготамі і Ганорыем.

Яна змагла вярнуцца ў Рым у 416 годзе і хутка супраць волі была выдадзена братам замуж за яго паспяховага палкаводца Канстанцыя, якому нарадзіла дачку і сына Валентыніяна. Валентыніян у 425 годзе атрымаў у спадчыну трон Заходняй Рымскай імперыі, але прынамсі першыя 12 гадоў за яго кіравала яго маці, Гала Плацыдзія. Гала сканала ў 450 годзе, напярэдадне нашэсця на Заходнюю Еўропу гунаў Атылы.

Remove ads

Дзеці

  • Феадосій (414415 гг.) — сын ад караля вестготаў Атаульфа, памёр немаўлём.
  • Юста Грата Ганорыя (417—пасля 452 года) — дачка ад палкаводца Канстанцыя. У 449 годзе зацяжарыла ад набліжанага чыноўніка, пасля чаго яе гвалтоўна выдалі замуж за састарэлага сенатара. Каб пазбегнуць замужжа, яна заклікала на дапамогу правадыра гунаў Атылу, які скарыстаўся гэтай падставай для спусташэння Галіі, а затым уварвання ў Італію[3]. Пасля 452 года весткі пра лёс Ганорыі адсутнічаюць, меркавана яна магла быць пакарана смерцю.
  • Флавій Плацыд Валентыніян (419455 гг.) — сын ад палкаводца Канстанцыя. Стаў імператарам у 425 годзе. Спачатку за яго кіравала яго маці Гала Плацыдзія, затым фактычную ўладу ажыццяўляў палкаводзец Аэцый. Забіты целаахоўнікам-готам у 455 годзе.
Remove ads

Зноскі

  1. Aelia Galla Placidia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Galla Placidia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  3. Пакліканне Атылы можа быць легендай: пра гэта паведамляюць толькі візантыйскія крыніцы, у той час як заходне-рымскія, якія павінны былі быць лепш дасведчаныя, замоўчваюць.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads