Галеаца Алесі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галеаца Алесі (1512-30 снежня 1572; італ. Galeazzo Alessi) — адзін з выбітных архітэктараў XVI стагоддзя, стваральнік Палаца-Дэі-Ролі.


Remove ads
Біяграфія
Галеаца Алесі нарадзіўся ў горадзе Перуджа ў 1512 годзе.
Алесі быў, як мяркуюць, вучнем Г. Б. Капаралі, вывучаў архітэктуру старажытных і архітэктуру Генуі, дзе ён найбольш праявіў сваю дзейнасць, набыў гучную вядомасць далёка за межамі Італіі.
Да самых яскравых яго твораў належаць ў Генуі палацы Грымальдзі, Б'янка, Леркары, Спінола, віла Палавічыні, будынак банка і г. д.
Шэдэўрам яго лічыцца царква Санта-Марыя ды Карыньяна; віла Джусцінічні ў мястэчку Альбара, цэрквы Сан-Паала у Сан-Віторэ, a таксама пярэдні фасад царквы San-Celso і знакаміты палац Тамаза Марына.
У 1550 годзе па замове генуэзскага дожа Алесі спраектаваў Страда-Нуова (Strada Nuova) цяпер Віа Гарыбальдзі) адзін з першых прыкладаў рэнесансных праспектаў (прамая вуліца).
З Неапалю, Сіцыліі, Фландрыі і Германіі да яго паступала шмат замоў на чарцяжы для пабудоў, і ён склаў таксама розныя малюнкі для іспанскага Эскурыяла.
Галеаца Алесі памёр 30 снежня 1572 года ў сваім родным горадзе Перуджа, дзе правёў апошнія гады жыцця і ў ваколіцах якога ім былі ўзведзены для сямейства Дэла Карніа велічныя пабудовы на беразе возера.
Remove ads
Зноскі
- BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- BeWeB
- Union List of Artist Names — 2011. Праверана 14 красавіка 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads