Галева
вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гале́ва[1] (трансліт.: Halieva, руск.: Галево) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Аснежыцкага сельсавета.
Праз вёску праходзіць аўтадарога Р6 і Н246.
Remove ads
Славутасці
Капліца, пабудаваная ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана 8-граннай ратондай пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя грані прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, фасады апяразаны прафіляваным карнізам і крапаваны вуглавымі лапаткамі.
16 чэрвеня 2013 года адбылася закладка храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Вядомыя асобы
- Валерый Мікалаевіч Азарскаў (нар. 1944) — вучоны. Доктар тэхнічных навук[2]
- Любоў Іванаўна Канановіч (1932—2012) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Га́лева
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads