Галодныя гульні (фільм)
фільм Гэры Роса 2012 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Галодныя гульні» (англ.: The Hunger Games) — амерыканскі антыўтапічны фільм 2012 года рэжысёра Гэры Роса. Экранізацыя аднайменнага рамана Сьюзен Колінз. Галоўныя ролі выканалі Джэніфер Лоўрэнс, Джош Хатчэрсан, Ліям Хэмсварт, Вудзі Харэльсан, Элізабэт Бэнкс, Лені Кравіц, Стэнлі Тучы, Дональд Сазерленд[18].
Remove ads
Сюжэт
Дзеянне фільма разгортваецца ў постапакаліптычным свеце будучыні. На месцы Злучаных Штатаў цяпер дэспатычная дзяржава Панэм са сталіцай у Капітоліі. Дзяржава падзелена на 12 дыстрыктаў, кожны з якіх спецыялізуецца на пэўнай гаспадарчай вытворчасці і забяспечвае сталіцу ўсім неабходным. Пасля падаўлення вялікага мецяжа дыстрыктаў Капітолій увёў штогадовае пакаранне-напамін — Галодныя гульні. Раз у год з кожнага дыстрыкта бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць.
Калі на «жніве» 74-х Галодных гульняў у Дыстрыкце 12 трыбутам абіраюць Прымроўз Эвердын — яе сястра Кэтніс выклікаецца добраахвотнікам замест яе. Дзяўчына ведае, што амаль дакладна асуджана на смерць, і ні на што не спадзяецца. Апынуўшыся на арэне, яна проста стараецца выжываць і імкнецца пры гэтым не страціць чалавечага аблічча. Але затым яна знаходзіць сэнс існавання ў дапамозе дзяўчынцы з Дыстрыкта 11 і закаханаму ў яе хлопцу з Дванаццатага. Усё ідзе як штогод — пад аб’ектывамі схаваных камер на вачах у ўсёй краіны падлеткі гінуць адзін за адным — аднак прастадушныя ўчынкі Кэтніс пачынаюць падрываць аўтарытэт улады.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Джэніфер Лоўрэнс — Кэтніс Эвердын
- Джош Хатчэрсан — Піта Меларк
- Ліям Хэмсварт — Гейл Хотарн
- Вудзі Харэльсан — Хэйміч Эбернэці
- Элізабэт Бэнкс — Эфі Трынкет
- Лені Кравіц — Цына
- Стэнлі Тучы — Цэзар Флікерман
- Дональд Сазерленд — прэзідэнт Карыялан Сноў
- Уэс Бэнтлі — Сенека Крэйн
- Тобі Джонс — Клаўдый Тэмплсміт
- Аляксандр Людвіг — Катон, трыбут Дыстрыкта 2
- Ізабэль Фурман — Мірта, трыбут Дыстрыкта 2
- Амандла Стэнберг — Рута, трыбут Дыстрыкта 11
- Жаклін Эмерсан — Ліса, трыбут Дыстрыкта 5
- Джэк Куэйд — Марвэл, трыбут Дыстрыкта 1
- Лівен Рамбін — Дыядэма, трыбут Дыстрыкта 1
- Даё Акеніі — Цэп, трыбут Дыстрыкта 11
- Уілоў Шылдс — Прымроўз Эвердын, сястра Кэтніс
- Пола Малкамсан — Астэрыд «Марч» Эвердын, маці Кэтніс
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
