Галоўпаштамт (Брэст)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галоўпаштамт (Брэст)map
Remove ads

Галоўпаштамп — гістарычны будынак у цэнтры Брэста, у якім месціцца адзяленне паштовай сувязі № 40. Адметнай рысай з’яўляецца тое, што будынак на працягу ўсяго свайго існавання не змяняў свайго прызначэння. Адзін з самых старых будынкаў у Брэсце.

Хуткія факты Галоўпаштамт, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці, у 1840-х горад быў перанесены на ўсход. Адразу паўстала пытанне пра будаўніцтва паштовай станцыі. Тагачасныя паштовыя станцыі мелі шэраг функцый — гасцініца, рэстаран, невялікая канюшня. Месца для будаўніцтва было абрана невыпадкова, бо тут праходзіла яшчэ раней пракладзеная дарога на усход, з якой і пачалася сетка гарадскіх вуліц. Побач быў пабудаваны будынак казначэйства. Пазней, у сярэдзіне 1860-х, насупраць паштовай станцыі паўстаў Свята-Сімяонаўскі сабор, такім чынам утварыў даволі шырокую плошчу.

У канцы XIX стагоддзя паштовая станцыя называлася паштова-тэлеграфнай канторай.

Пры адступленні расійскай імператарскай арміі гэта адзін з нешматлікіх будынкаў, які не быў зруйнаваны.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads