Гальцы (горы)

назва горных вяршынь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гальцы́[1][2] (руск.: Гольцы) — пашыраная ў Сібіры, на Паўночным і Палярным Урале[1], на астравах Арктыкі[1] назва горных вяршынь, якія ўздымаюцца вышэй верхняй мяжы лесу.

Вяршыні гальцоў маюць сплошчаную, падобную плато, форму. Гальцы часцей за ўсё пазбаўлены расліннасці (часам прысутнічаюць імхі, прыгнечаныя хмызнякі, кедравы сланік[3]). У адрозненне ад бялкоў, у цёплы перыяд года гальцы вызваляюцца ад снегу[2][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads