Галіна Аляксандраўна Шмарлоўская

эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галіна Аляксандраўна Шмарлоўская, па нараджэнні Сантаровіч (нар. 3 чэрвеня 1952, Мінск) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1997), прафесар (2000).

Хуткія факты Галіна Аляксандраўна Шмарлоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка працы», 1973; аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 1995).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1980, у 1980—2000 — прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў, 2000—2002 — загадчык кафедры эканомікі прадпрымальніцтва, 2002—2008 — загадчык кафедры сусветнай эканомікі, 2008—2016 — дэкан факультэта міжнародных эканамічных адносін, з 2017 — прафесар кафедры міжнароднага бізнесу).

Навуковыя інтарэсы: дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі; міжнародная эканоміка; сусветны гандаль; дзейнасць транснацыянальных карпарацый; гісторыя эканамічных вучэнняў.

Remove ads

Узнагароды

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008).

Бібліяграфія

  • Концепция налогообложения в условиях перехода к рыночной экономике : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.01 : защищена 27.06.1996 : утверждена 00.00.1997 / Шмарловская Галина Александровна. — Минск, 1996.
  • Свободное время и качество его использования : диссертация … кандидата экономических наук: 08.00.01 : защищена 16.11.1984 : утверждена 27.02.1985 / Сантарович Галина Александровна. — Минск, 1984.
  • Теория налогов: закономерности формирования и государственного регулирования / Г. А. Шмарловская. — Минск, 1996.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads