Галіна Вячаславаўна Дзербіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Вячаславаўна Дзербіна (нар. 29 студзеня 1954, Ушачы, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык права. Спецыяліст па прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў. Кандыдат юрыдычных навук (1990), дацэнт[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 29 студзеня 1954 года ва Ушачах. Скончыла ў 1976 годзе БДУ[1].
У 1976—1978 гадах працавала адвакатам у Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У 1978—1994 гадах у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё інстытутаў сямейнага права Беларусі (XVI ст.)»[1].
У 1995—1999 гадах дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага недзяржаўнага інстытута правазнаўства. У 1995 годзе стажыравалася ў Інстытуце паглыбленых прававых даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта[1].
У 1999—2002 гадах у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны: старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара гісторыі права і палітыка-прававой думкі. У 2002—2006 гадах дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў[1].
Працавала дацэнтам кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права, прафесарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя дзяржавы і права Беларусі[1].
Сям’я
Мае сына Аляксея Дзербіна (нар. 1975), дзяржаўнага дзеяча.
Бібліяграфія
- Международное частное право: учебно-методическое пособие. Минск, 2008.
- Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2006.
- Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 1997.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads