Галіна Фёдараўна Савіцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галіна Фёдараўна Савіцкая (нар. 16 мая 1932, в. Кулікі Сенненскага раёна) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1969). У Ашмянскім раёне з 1953 года: аграном-планавік сельгасаддзела райвыканкама, аграном галоўнай інспекцыі сельскай гаспадаркі. З 1963 года па 1987 год у калгасе «Свабода» («Маяк»): аграном, галоўны аграном.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980).
Узнагаоды
Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), медалём «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
- Савіцкая Галіна Фёдараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 24.
- Савіцкая Галіна Фёдараўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 556. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads