Галіцкае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Галіцкае возераmap
Remove ads

Га́ліцкае возера (руск.: Га́личское озеро) — возера ў Кастрамской вобласці Расіі.

Хуткія факты Галіцкае возера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 75,4[1] км². Даўжыня 17 км, найбольшая шырыня 6,4 км, глыбіня да 5 метраў. Плошча вадазбору 872[1] км². Узровень вады ў возеры — 101 м над узроўнем мора[2]. Катлавіна возера ледавікова-тэктанічнага паходжання[2], мае авальную форму, выцягнутая з захаду на ўсход. Роўныя берагі забалочаныя. Дно глеістае, у возеры буйныя запасы сапрапелю. З канца кастрычніка па красавік возера замярзае.

Галіцкае возера сілкуецца ў асноўным грунтавымі водамі. З усходняга боку ў яго ўпадаюць некалькі рэк, самыя буйныя — Чэлсма і Сярэдняя, выцякае Векса.

На паўднёвым беразе возера размешчаны горад Галіч.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads