Ганаровы донар СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганаровы донар СССР — нагрудны знак, зацверджаны Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 чэрвеня 1944 года.

Remove ads
Парадак уручэння
Нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджваліся асобы, якія шматразова здалі кроў для выратавання жыцця хворых і пацярпелых пры абароне сацыялістычнай Айчыны, ахове дзяржаўнай мяжы СССР і грамадскага парадку, стыхійных бедствах і няшчасных выпадках, адначасова праводзяць работу па ўключэнні насельніцтва ў шэрагі донараў[1].
Узнагароджанне нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» ажыццяўлялася Выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР, начальнікам Цэнтральнага ваенна — медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны СССР, начальнікам медыцынскага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў СССР і начальнікам ваенна-медыцынскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
Парадак падання да ўзнагароджання нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» зацвярджалася сумесна выканаўчым камітэтам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР, Міністэрствам аховы здароўя СССР і адпаведнымі медыцынскімі службамі Міністэрства абароны СССР, Міністэрства ўнутраных спраў СССР, Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
Нагрудны знак «Ганаровы донар СССР» носіцца на правым баку грудзей і размяшчаецца ніжэй дзяржаўных узнагарод СССР. Разам з нагрудным знакам «Ганаровы донар СССР» узнагароджанаму ўручалася пасведчанне ўстаноўленага ўзору. Для заахвочвання донараў заснаваны таксама знакі «Донар СССР» трох ступеняў і «Кропля крыві».
За ўсю гісторыю існавання дадзенага знака ім было адзначана каля 50000 чалавек. У 1980-1990-х гадах да знака пры ўручэнні дадавалася яго паменшаная копія (фрачны знак або фрачнік), і пасведчанне аб прысваенні звання. Колькі было выдадзена фрачнікаў дакладна невядома, але, як мяркуецца, каля 12000 штук. І знак, і фрачнік вырабляліся з алюмінія і мацаваліся да адзення з дапамогай шпількі. Лекары і донары дадзены знак называюць «ордэнам крыві».
Remove ads
Цікавыя факты
Да моманту атрымання звання «Ганаровы донар СССР» донары, па стане на 1991 год, у сярэднім здавалі 22 літра крыві.
Былі выпадкі дапамогі савецкіх донараў пацярпелым у Афрыцы. 19 красавіка 1984 года пасля выбуху будынка ў ангольскім горадзе Уамба спатрэбілася кроў для пералівання пацярпелым. Першымі на дапамогу параненым прыйшлі савецкія медыкі і ваенныя саветнікі. У тым жа годзе пасля падрыву дыверсантамі нямецкага судна «Арэндзее» у порце Луанды савецкія грамадзяне аддалі донарскую кроў нямецкім маракам[2].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума ВС СССР от 24.06.1944 "Об утверждении нагрудного знака "Почетный донор СССР" . Правовой сайт Консультант Плюс.
- СОФИЯ БАРАБАНОВА. «Мы живы — а это главное!» . "Во славу Родины" (27 07 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2019. Праверана 28 красавіка 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads