Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі — беларуская ведамасная ўзнагарода, нагрудны знак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Заснаваная 21 студзеня 2004 года ўказам № 29.
Remove ads
Статут
Узнагароджваюцца працаўнікі Нацыянальнага банка і банкаў Рэспублікі Беларусь за паспяховае выкананне задач, пастаўленых перад банкаўскай сістэмай рэспублікі, узорнае выкананне службовых абавязкаў, якія прапрацавалі ў банкаўскай сістэме, зазвычай, больш за 15 гадоў. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы, што ўнеслі значны ўнёсак у забеспячэнне выканання паказнікаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Парадак узнагароджання
- Узнагароджанне нагрудным знакам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь праводзіцца па ініцыятыве начальніка Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення) цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Узгодненае прадстаўленне накіроўваецца ва Упраўленне кадравай палітыкі Нацыянальнага банка. У структурных падраздзяленнях і арганізацыях Нацыянальнага банка, іншых дзяржаўных органах, арганізацыях прадстаўлення аб узнагароджанні нагрудным знакам ініцыіруецца іх кіраўнікамі (у банках — выканаўчымі органамі або заснавальнікамі (удзельнікамі) і прадстаўляецца ва Упраўленне кадравай палітыкі Нацыянальнага банка.
- Рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам прымае Праўленне Нацыянальнага банка.
- За год можна ўзнагароджваць не болей дзесяці чалавек.
- Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўстаноўленага ўзору ўручаюцца Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка ці яго намеснікамі асабіста ўзнагароджанаму ва ўрачыстых абставінах.
- Узнагароджаныя нагрудным знакам работнікі, якія здзейснілі наўмысна злачынства або груба парушылі працоўную дысцыпліну, могуць быць пазбаўлены нагруднага знака згодна з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка.
- Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і аб пазбаўленні гэтага знака ўносяцца ў працоўную кніжку работніка.
- Узнагароджанне нагрудным знакам не паўтараецца. Калі нагрудны знак згублены, дублікат не выдаецца.
Remove ads
Некаторыя з узнагароджаных[1]
- Надзея Андрэеўна Ермакова (3 лютага 2006)
- Валянціна Захараўна Лук’яненка (3 лютага 2006)
- Марыя Васільеўна Валасюк (3 лютага 2006)
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads