Ганна Іванаўна Бабарыкіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Іванаўна Бабарыкіна (1 ліпеня 1922, в. Мялыні Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці — 2005) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Веліжскае педагагічнае вучылішча (1940). Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1957).
У перадваенны час выкладала гісторыю ў Шаршнёўскай СШ Усвяцкага раёна. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны: памочнік камісара па камсамоле ў партызанскім атрадзе «Кастрычнік», пазней на той жа пасадзе ў брыгадзе «Кастрычнік». У 1944—1945 гадах першы сакратар Пліскага райкама камсамола, інструктар Вілейскага абкама камсамола.
З сакавіка 1945 года ў Ашмянскім раёне: першы сакратар РК ЛКСМБ (1945—1946), настаўніца гісторыі ў СШ № 1 і № 2 (1946—1995).
Выбіралася народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).
Remove ads
Узнагароды
У 1965 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР». Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1960), іншымі ордэнамі і медалямі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads