Ганна Іванаўна Кароткіна
беларуская кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Іванаўна Кароткіна (21 верасня 1961, Віцебск — 30 ліпеня 2019) — беларуская кампазітар , аўтар твораў духавой і арганнай музыкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1961 годзе ў Віцебску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (эстрадна-сімфанічнае дырыжыраванне) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі[3].
З 1996 года Кароткіна з’яўляецца членам Беларускага саюза кампазітараў, а з 1998 года — Асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод яе вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Творы арганнай музыкі яе аўтарства выконваліся ў многіх краінах свету[3].
Кампазітар таксама арганізавала конкурс «Новыя гукі свету» — у 2019 годзе ён прайшоў восьмы раз[3].
Г. Кароткіна шмат зрабіла для папулярызацыі беларускай музыкі, інтэграцыі яе ў сусветную культурную прастору[3].
Remove ads
Узнагароды
За заслугі перад беларускім мастацтвам Кароткіна была ўзнагароджана прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, а таксама прэміяй і грантам Мінгарвыканкама[3].
Дыскаграфія
- 2012: «Органная музыка Беларусь XXI»
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads