Ганна Ангеліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Ангеліна (1171/1173—1212) — дачка візантыйскага імператара Аляксея III Ангела і Ефрасінні Дукіні Каматыры.
Remove ads
Біяграфія
Першы шлюб Ганны быў з севастакратарам Ісакам Камнінам, пляменнікам візантыйскага імператара Мануіла I Камніна. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Феадора.
Неўзабаве пасля таго, як бацька Ганны стаў імператарам, у 1195 годзе, Ісак Камнін быў пасланы на вайну з балгарамі, якія паднялі паўстанне супраць валадарства Візантыі. Ісак быў захоплены, стаў закладнікам балгарскага цара і канкуруючых балгарскіх і валашскіх фракцый. Праз некаторы час ён памёр у няволі.
Другі раз Ганна Ангеліна выйшла замуж за Феадора Ласкарыса ўзімку 1199. У 1204 Феадор стаў імператарам Нікейскай імперыі, Ганна — імператрыцай.
Remove ads
Дзеці
Ганна і Феадор мелі трох дочак і двух сыноў:
- Ірына Ласкарына, у шлюбе з: 1) военачальнікам Андронікам Палеалогам 2) Іаанам III, імператарам Нікейскай імперыі.
- Марыя Ласкарына, у шлюбе з Белай IV Венгерскім.
- Еўдакія Ласкарына
- Мікалай Ласкарыс
- Іаан Ласкарыс
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads