Ганна Арцёмаўна Галубкова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Арцёмаўна Галубкова (28 верасня 1918, г. Віцебск — 29 жніўня 2003) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1936 года закройшчыца, з 1979 года раскройшчыца абуткавай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» у Віцебску[1].
Пасля выхаду на пенсію Ганна Арцёмаўна вяла выхаваўчую працу сярод моладзі горада[2].
Remove ads
Узнагароды
У 1949 годзе Ганна Арцёмаўна ўзнагароджана медалём «За працоўную адзнаку», а ў 1960 годзе за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і высокія вытворчыя паказчыкі ўдастоена ордэнам Леніна, у 1966 — ордэнам «Знак Пашаны», у 1970 — медалём «За доблесную працу»[2].
Званне Героя прысвоена за датэрміновае выкананне заданняў 5-гадовага плану і творчы ўнёсак у развіццё лёгкай прамысловасці. Ганаровы грамадзянін Віцебска[1].
Remove ads
Сачыненні
- За экономию кожевенного сырья. — Мн., 1951
Зноскі
- Голубкова Анна Артёмовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.
- Голубкова Анна Артёмъевна Архівавана 8 верасня 2016. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads